Сёння ў Магілёве адбыліся заключныя спаборніцтвы па стральбе з лука ІІ Гульняў краін СНД. У фінале вызначыліся пераможцы мужчынскіх, жаночых і змешаных камандкаманд, а таксама ў індывідуальных мужчынскіх і жаночых двубоях. У скарбонцы ў беларусаў - тры сярэбраныя. За баталіямі назіралі ганаровыя госці, сярод якіх прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, дырэктар установы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту» гарвыканкама Аляксандр Студнеў, начальнік упраўлення спорту і турызму Сяргей Новікаў і інш.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая