У Магілёве прайшла сустрэча з ваенным экспертам - намеснікам начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, палкоўнікам Андрэем Багадзелем. На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі ідэалагічнага актыву і дэпутацкага корпуса Магілёва, працоўных калектываў горада, грамадскіх арганізацый і палітычных партый Магілёўскай вобласці, сродкаў масавай інфармацыі, моладзь. У час сустрэчы абмяркоўваліся сучасныя падыходы да забеспячэння ваеннай бяспекі дзяржавы і іх рэалізацыя ў новай рэдакцыі Ваеннай дактрыны Беларусі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая