Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, праходзяць у Магілёве. Старт урачыстасцям даў мітынг на плошчы Славы з ускладаннем кветак і вянкоў да Вечнага агню, дзе гэтымі днямі Вахту Памяці нясуць навучэнцы Магілёўскага машынабудаўнічага каледжа. Далей у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы адбылося ўшанаванне ваеннаслужачых і ветэранаў, а таксама святочны канцэрт.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая