Кветкі і вянкі ўсклалі 9 мая ў памятным для Магілёва і ўсёй вобласці месцы – мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». У ліпені 1941 года тут праходзіў пярэдні край абароны Магілёва. На гэтым месцы ўпершыню ў той вайне былі спыненыя танкавыя часткі вермахта, якія імкліва рухаліся на ўсход. Толькі за адзін дзень было падбіта і спалена 39 нямецкіх танкаў і бронемашын. Ушанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання прыйшлі прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны, моладзь. Яшчэ доўга пасля ўрачыстай цырымоніі на Буйніцкім полі гучалі вершы Канстанціна Сіманава ў выкананні аўтара. Знакаміты расійскі пісьменнік, паэт і журналіст пабываў у абложаным фашыстамі Магілёве, наведаў пярэдні край абароны, сустрэўся з салдатамі і афіцэрамі, якія асабліва вызначыліся. Уражаны ўбачаным, ён завяшчаў развеяць свой прах тут.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая