Святочны канцэрт навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў Магілёва
11.01.2020 - 09:39
Навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў Магілёва прынялі ўдзел у традыцыйным калядным канцэрце, які адбыўся 10 студзеня ў Палацы культуры вобласці. Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для жыхароў абласнога цэнтра займальны мюзікл «Навагодняе жаданне». Гледачоў чакалі запальныя танцы, меладычныя песні і віртуозныя інструментальныя творы ў выкананні калектываў, лаўрэатаў і стыпендыятаў розных конкурсаў. У фае ўстановы культуры таксама адбылася выстава дзіцячых творчых работ.
Переводчик