Святочны канцэрт, прысвечаны Дню Абаронцаў Айчыны, у Магілёве
23.02.2021 - 17:39
Святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, адбыўся 23 лютага ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Падчас мерапрыемства прадстаўнікі сілавых структур і вайскоўцы былі ўзнагароджаны юбілейнымі медалямі «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», «100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь», граматамі і падзячнымі лістамі начальніка Магілёўскага гарнізона Ганаровымі граматамі Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў.
Переводчик