Тэатральныя сустрэчы «Лялькін куФЭр» у Магілёве
07.09.2021 - 11:46
У Магілёве 6 верасня адбылося адкрыццё тэатральных сустрэч «Лялькін куФЭр». На пляцоўцы перад лялечным тэатрам гасцей сустракалі жывыя статуі і музыканты вядомага магілёўскага калектыву Jazz City Band. У холе разгарнулася інтэрактыўная выстава, прысвечаная тэатральным сустрэчам «Лялькін куФЭр». Тут устанавілі невялікія «куфэркі» з казачнымі персанажамі ўнутры – «лялечнымі героямі спектакляў мінулых гадоў». Праграму тэатральных сустрэч адкрыў упадабаны гледачам спектакль магілёўскага тэатра «Самы маленькі самалёт на свеце».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик