Тыдзень беларуска-японскай дружбы: фальклорны калектыў «Мандзюсяка» наведвае Магілёўскую вобласць
13.10.2021 - 14:23
У Беларусі 11–16 кастрычніка праходзіць Тыдзень беларускага-японскай дружбы. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і пасольства нашай краіны ў Японіі, шэрагу беларускіх міністэрстваў і райвыканкамаў, а таксама Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Белдзяржфілармоніі і беларуска-японскага бізнес-клуба. У межах Тыдня японскі фальклорны калектыў «Мандзюсяка» разам з беларускімі артыстамі выступае з канцэртамі ў некалькіх гарадах Беларусі. У нашай вобласці калектыў наведвае Магілёў і Шклоў.
Фота zara.by, mogilevnews.by
Переводчик