У Бабруйску прыступілі да ўстаноўкі навагодняй ёлкі
03.12.2021 - 10:54
Узвядзеннем 30-метровай канструкцыі занятыя работнікі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «ДЭП г. Бабруйска». Ужо зусім хутка зімовая прыгажуня, для стварэння якой выкарысталі каля 80 елак, упрыгожыць цэнтр горада.