У Магілёўскай вобласці 14 красавіка стартаваў марафон «#ДзякуйМедыкам». Праект рэалізуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з РУП «Белпошта». Ён накіраваны на падтрымку медыцынскіх работнікаў – урачоў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, санітараў, кіроўцаў «хуткай дапамогі» – усіх тых, хто ў гэтыя дні знаходзіцца на перадавой, кругласутачна і самааддана ратуючы жыцці беларусаў і клапоцячыся пра іх здароўе. Сёння ў аддзяленні паштовай сувязі Магілёва-30 паступіла 40 паштовак з добрымі пажаданнямі для медыцынскіх работнікаў рэгіёна ад саюзнай моладзі. Да праекта таксама далучыліся магілёўскія журналісты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая