У Магілёве абраны кіруючы склад абласной камісіі па рэферэндуме
26.01.2022 - 15:00
Першае пасяджэнне абласной камісіі па рэферэндуме прайшло сёння ў Магілёве. Падчас сходу абралі кіруючы склад. Старшынёй абраны Валерый Берастаў, якога вылучылі грамадзяне шляхам падачы заяў. Намеснікам старшыні стаў Мікалай Кароцін, сакратаром – Дзмітрый Цімафеенка. Таксама падчас сустрэчы члены камісіі вызначылі графік працы.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик