У Магілёве 30 снежня адкрыўся крыты футбольны манеж з трыбунамі на 500 гледачоў. Ён размясціўся на тэрыторыі СДЮШАР № 7. У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, мэр Магілёва Уладзімір Цумараў і прадстаўнік АБФФ Міхаіл Вергіенка. Манеж складаецца з футбольнага поля, накрытага спецыяльным паветраапорным збудаваннем, якое дазваляе трэніравацца ў спрыяльных умовах нават у халодную пару года. Устаноўленыя сістэмы даюць магчымасць як падаваць цёплае паветра, так і праводзіць кандыцыянаванне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая