У Магілёве адзначылі Дзень Незалежнасці Беларусі: канцэрт на плошчы Славы, акцыя «Праспяваем гімн разам!» і святочны салют
04.07.2019 - 09:01
У Магілёве на плошчы Славы ў Дзень Незалежнасці Беларусі адбыўся вялікі канцэрт «Мы будзем помніць перамогі і лёс наш мірна будаваць» з удзелам зорак беларускай эстрады, вядучых калектываў і салістаў вобласці. Традыцыйна 3 ліпеня жыхары рэгіёна падтрымалі рэспубліканскую акцыю «Праспяваем гімн разам!». Разам з моладдзю, ветэранамі і грамадскасцю гімн краіны выканалі кіраўнікі горада і вобласці. Завяршыліся святы маляўнічым салютам.
Переводчик