У Магілёве ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў
15.02.2020 - 17:01
У Магілёве 15 лютага ўшанавалі памяць салдат і афіцэраў савецкай арміі, якія загінулі ў Афганістане. Сотні людзей сабраліся на набярэжнай Дняпра, дзе ўзведзена капліца воінам-інтэрнацыяналістам. Да манумента ўсклалі кветкі і вянкі. У цырымоніі прынялі ўдзел афганцы, іх блізкія, маці і ўдавы загінуўшых байцоў, а таксама кіраўнікі гарадской вертыкалі, камандаванне воінскіх часцей, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь.
Переводчик