Удзельнікі рэспубліканскага конкурсу майстэрства сярод работнікаў па штучным асемяненні жывёл у 2023 годзе прыбылі ў Магілёў. Увечары для дэлегацыі канкурсантаў, прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, упраўленняў па сельскай гаспадарцы аблвыканкамаў, сельскагаспадарчых ВНУ, спецыялістаў племпрадпрыемстваў і інш. супрацоўнікі Краязнаўчага музея правялі экскурсію па знакавых месцах Магілёва і Магілёўскага раёна. Дарэчы, сам конкурс адбудзецца заўтра ў Шклове.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая