У рэспубліканскім суботніку бяруць удзел супрацоўнікі камітэтаў і ўпраўленняў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Галоўнае ўпраўленне па адукацыі займаецца азеляненнем паблізу вёскі засценкі Магілёўскага раёна. Камітэт эканомікі наводзіць парадак на тэрыторыі, прылеглай да прадпрыемства Чырвоны Металіст. Прадстаўнікі Кіраўніцтва спраў працуюць у Пячэрскім лесапарку. Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні працуе на тэрыторыі ААТ «Магілёўскае насенне траў». Працоўны дэсант галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі сёння навёў парадак ля брацкай магілы савецкіх воінаў у аграгарадку Палыкавічы. Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя прыводзіла ў парадак тэрыторыю інфекцыйнага корпуса Магілёўскай бальніцы №1.
Будзе дапоўнена. -
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая