Урачыстае адкрыццё Вахты Памяці адбылося 9 кастрычніка на плошчы Славы ў Магілёве. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ідэалагічнага актыву горада, грамадскасці і моладзь. Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто ў розны час аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Тут жа адбылося ўзнагароджанне па выніках нясення Вахты Памяці за мінулы навучальны год.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая