Урачыстае мерапрыемства да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі
23.02.2023 - 15:51
Урачыстае ўскладанне кветак і вянкоў у сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі прайшло ў Магілёве на пл. Славы 23 лютага. Прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, сілавых структур, навучальных устаноў, ветэраны ўсклалі кветкі да Вечнага агню, а таксама ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто загінуў, абараняючы ў розныя гады нашу Радзіму. Затым адбылося праходжанне парадных разлікаў воінскіх часцей Магілёўскага гарнізона, падраздзяленняў упраўлення ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча, ваенна-патрыятычных класаў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик