Урачыстая сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага з кіраўнікамі гарадскіх і раённых арганізацый ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» адбылася 15 лютага ў Доме саветаў. Мерапрыемства было прымеркавана да 30-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з гэтай далёкай краіны. Акрамя ветэранаў і афіцэраў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях, у зале прысутнічалі прадстаўнікі ваеннага камісарыята, структурных падраздзяленняў аблвыканкама, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў, а таксама сваякі загінулых. Кіраўнік рэгіёна ўручыў воінам-інтэрнацыяналістам медалі «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Яны таксама атрымалі памятны падарунак – кнігу «Афганістан. Старонкі мужнасці», падрыхтаваную да юбілейнай даты інфармацыйным агенцтвам «Магілёўскія ведамасці».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая