Урачысты сход да Дня беларускай міліцыі ў Магілёве
01.03.2023 - 18:48
Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай міліцыі, прайшлі ў Магілёве 1 сакавіка. З прафесійным святам служачых павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. На сцэне Палаца культуры вобласці кіраўнік рэгіёну ўручыў заслужаныя ўзнагароды лепшым супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці і добрасумленна выконваюць свае абавязкі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик