Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне бітвы пад Леніна
12.10.2021 - 16:02
Сёння ў Горацкім раёне адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне бітвы пад Леніна. Прадстаўнікі абласной і раённых органаў улады, грамадскасць, а таксама ўдзельнікі польскай дэлегацыі ўсклалі вянкі і кветкі да магіл савецкіх і польскіх ваяроў. Каля музея савецка-польскай баявой садружнасці адбыўся мітынг, а на магіле Невядомага Салдата прайшла цырымонія перапахавання астанкаў сямі савецкіх воінаў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Переводчик