Ушанаванне перадавікоў АПК Прыдняпроўскага краю
17.11.2022 - 18:26
Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў Магілёўскім аблвыканкаме адбылося ўшанаванне перадавікоў АПК Прыдняпроўскага краю. Заслужаныя ўзнагароды працаўнікам вёскі ўручылі старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк. Віншаванні і словы падзякі таксама прагучалі ад старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык.
Фото Галіны Гаўрыловіч
Переводчик