Ускладанне кветак да Вечнага агню ў Магілёве
09.05.2020 - 11:58
У Магілёве 9 мая адбылася цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да Вечнага агню на плошчы Славы. Вянкі і кветкі да падножжа мемарыяла леглі ад кіраўніцтва Магілёўскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў, адміністрацый раёнаў Магілёва, прадстаўнікоў сілавых структур, грамадскіх арганізацый, моладзі і ветэранаў. Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Переводчик