У Магілёве на плошчы Леніна пачалі ўстанаўліваць галоўную навагоднюю ёлку вобласці. Яе асновай стане металічная канструкцыя, якая складаецца са зборных модуляў. Вышыня навагодняй прыгажуні разам з верхняй ялінкай і зоркай складзе прыкладна 37 м. Дыяметр унізе – каля 10 метраў. Для збору ўсёй канструкцыі плануецца выкарыстоўваць жывыя елкі, якія замест лапак будуць устаўлены ў спецыяльныя прыстасаванні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая