Узнагароджанне перадавікоў ільнаводчай галіны Магілёўскай вобласці
18.10.2019 - 16:28
Цырымонія ўзнагароджання перадавікоў ільнаводчай галіны адбылася 17 кастрычніка ў Палацы культуры вобласці. Каля 40 кіраўнікоў і спецыялістаў ільнаводчых прадпрыемстваў Магілёўшчыны атрымала ганаровыя граматы і падзякі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, аблвыканкама, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, Рэспубліканскага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і інш. Каштоўныя падарункі ад Шклоўскага льнозавода атрымалі таксама студэнты БДСГА і найлепшыя работнікі арганізацыі.
Переводчик