Выстава фотаздымкаў Мікалая Хацяінцава ў Магілёўскім мастацкім музеі імя П. В. Масленікава
22.01.2020 - 17:45
Выстава фотаздымкаў Мікалая Хацяінцава «Дыханне зімы» адкрылася 22 студзеня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. У экспазіцыі прадстаўлены работы майстра пяці апошніх гадоў яго творчай дзейнасці: гарадскія і сельскія зімовыя пейзажы, макраздымкі фактур снегу і лёду, жанравыя сцэны. Заснежаныя прасторы, свежасць марозных дзён на фота пацешаць гледача, які стаміўся ад няпэўнасці анамальнай зімы. Палюбавацца прыгажосцю зімовай прыроды можна да 16 лютага.
Переводчик