Выстава «Перамога нам у агні дасталася», прысвечаная 75-годдзю вызвалення Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрылася 24 красавіка ў горадзе на Дняпры. Экспазіцыя з’яўляецца сумесным праектам абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пошукавага клуба «ВІККРУ».
Арганізатары выставы паспрабавалі ўзнавіць вобраз воіна-вызваліцеля, які прайшоў цяжкі шлях да вызвалення Беларусі. Тут прадстаўлена франтавая графіка, здымкі, ваенная амуніцыя, дакументы, газеты, лістоўкі, пісьмы, зброя, абмундзіраванне, узнагароды і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая