Выстава юных мастакоў Беларусі і Расіі «Нашчадкі Вялікай Перамогі» адкрылася ў Магілёве
06.05.2021 - 16:46
Пад знакам Года народнага адзінства ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 6 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы юных мастакоў Беларусі і Расіі «Нашчадкі Вялікай Перамогі». Экспазіцыя прысвечана 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Тут прадстаўлена 60 жывапісных і графічных работ, выкананых дзецьмі на аснове сямейных гісторый і сюжэтаў твораў ваеннай тэматыкі. Выстава праводзіцца ў межах міжнароднага праекта «Мір без межаў», які на працягу многіх гадоў аб’ядноўвае Бабруйскую гарадскую дзіцяча-юнацкую ўзорную студыю выяўленчага мастацтва«Вясёлка» і Карсунскую дзіцячую школу мастацтваў імя Аркадзя Пластова Ульянаўскай вобласці.
Переводчик