Выязное пасяджэнне калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей у Мсціславе
11.10.2019 - 08:07
Выязное пасяджэнне калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей адбылося 10 кастрычніка ў Мсціславе. Тэма мерапрыемства – канфесійная сітуацыя ў Магілёўскай вобласці, праца мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады па кантролі выканання заканадаўства аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацый. У пасяджэнні прымалі ўдзел прадстаўнікі галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага, Мінскага, Гродзенскага, Брэсцкага, Віцебскага і Магілёўскага аблвыканкамаў, Мінскага, Бабруйскага і Магілёўскага гарвыканкамаў і інш. Праграма ўключала абмеркаванне заяўленай тэматыкі і наведванне аб’ектаў сацыяльна-культурнай і рэлігійнай сфер Мсціслава.
Фота -mstlife.by
Переводчик