У Крычаве 11 студзеня адбылося адкрыццё пасля капітальнага рамонту ясляў-сада №4 па вуліцы Карла Маркса, 19А. Менш чым за год спецыялісты «Магілёўаблсельбуда» правялі ўсе неабходныя будаўнічыя работы, і Крычаў атрымаў абноўлены будынак, дзе створаны ўсе неабходныя ўмовы для навучання і выхавання дзяцей. Падчас будаўнічых работ быў узмоцнены падмурак і сцены будынка ясляў-сада, праведзена яго цепларэнавацыя і цалкам адрамантаваны інтэр’ер. Закуплена новае тэхналагічнае і гульнявое абсталяванне, мэбля. Асвятленне заменена на энергазберагальнае, на прылеглай тэрыторыі ўстаноўлены гульнявыя комплексы. Дзякуючы абнаўленню і мадэрнізацыі, тут з’явілася магчымасць адкрыць санаторныя групы.
Фота – раённая газета «Крычаўскае жыццё»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая