Падчас «Залатога шлягера» традыцыйна праводзяцца прэс-канферэнцыі з удзелам артыстаў. Для СМІ 1 лістапада быў насычаным днём, паколькі ў вячэрняй праграме значылася афіцыйнае адкрыццё. А гэта значыць, што на пляцоўцы Палаца культуры вобласці сабраліся ўсе зоркі сёлетняга фестывалю. У ліку тых, з кім удалося пагаварыць журналістам, была група «ПМ», Таццяна Буланава, Сай Сміт, Жаандэр Сантас, група «Атлантыка». Таксама госці стваралі карціны ў творчай мастацкай лабараторыі музычнага свята.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая