Запальванне агнёў на галоўнай ёлцы Магілёва і вобласці
15.12.2019 - 17:07
Урачыстая цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Магілёва і вобласці прайшла 15 снежня на плошчы Леніна. Гэтым быў дадзены старт навагоднім гулянням у горадзе на Дняпры. Перад пачаткам дзейства адбыўся танцавальны флэшмоб з удзелам Дзядоў Марозаў і іншых навагодніх персанажаў. Героі пры ўдзеле кіраўніцтва Магілёва павіншавалі ўсіх з надыходзячымі святамі і запалілі агні на лясной прыгажуні. Працягнуў вечар вясёлы мюзікл.
Переводчик