Пленарнае пасяджэнне завяршыла работу І рэгіянальнага форуму «Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыва. Адзінства. Дзеянне. Вынік». У выніковым мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, дэпутаты ўсіх узроўняў, прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, органы мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці, Моладзевы , навучэнцы ўстаноў сярэдняй (спецыяльнай) адукацыі, студэнты ВНУ. Пасля завяршэння ўсіх выступленняў адбылося падпісанне Дэкларацыі аб далучэнні да рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года. Дакумент падпісалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Руслан Страхар і рэктар ГУВПА Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Міхаіл Лусцянкоў. Потым прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці за 2022 год і пераможцаў інтэрнет-віктарыны па мясцовым самакіраванні. Завяршыла праграму форума прэс-канферэнцыя.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая