Абласны фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш»
10 чэрвеня ў Магілёве на базе ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна–асветнай працы» (пр–т Пушкінскі, 7) адбудзецца абласны фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш». Пачатак мерапрыемстваў а 11.00.
У фестывалі прымуць удзел калектывы мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы з ліку людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якія прадстаўляюць абласныя арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», «Беларускае таварыства глухіх», «Беларускае таварыства інвалідаў».
Конкурс будзе праводзіцца па 12 намінацыях: «Народныя спевы»; «Акадэмічны спеў», «Эстрадныя спевы»; «Жэставыя спевы»; «Харэаграфічнае мастацтва»; «Музычна–інструментальнае выканальніцтва»; «Аўтарская паэзія і бардаўская творчасць»; «Тэатральнае мастацтва»; «Мастацкае слова»; «Арыгінальны жанр»; «Дэкаратыўна–прыкладное мастацтва»; «Выяўленчае мастацтва».
У праграме: цырымонія адкрыцця фестывалю; конкурсныя выступленні калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў; конкурсныя прагляды ўдзельнікаў дэкаратыўна–прыкладнога і выяўленчага мастацтва, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу.
Фестываль праводзіцца штогод з мэтай фармавання спрыяльных умоў для развіцця творчага патэнцыялу інвалідаў; выканання культуралагічнай, аздараўленчай і адукацыйнай функцый; творчыя зносіны, абмен вопытам, раскрыццё разнастайнасці мастацкага патэнцыялу калектываў і асобных выканаўцаў; сацыяльная адаптацыя інвалідаў сродкамі мастацтва; выяўленне і падтрымка творча адораных, яркіх і таленавітых імёнаў і калектываў, удасканаленне выканальніцкай культуры і сцэнічнага майстэрства.

Переводчик