У перыяд з 16 па 18 верасня 2026 года адбудзецца ІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка жыллёва–камунальнай гаспадаркі «НАШ ДОМ» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPО (вул. П.Мядзёлкі, 24, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь).

Выстаўка «НАШ ДОМ» з'яўляецца ключавым выставачным праектам у сферы ЖКГ у Рэспубліцы Беларусь. Яна аб'ядноўвае вядучыя прадпрыемствы галіны і з'яўляецца асноўнай пляцоўкай для дэманстрацыі дасягненняў, прэзентацый найноўшых тэхналогій, абсталявання і інфраструктурных рашэнняў па мадэрнізацыі жылога фонду і гарадскога асяроддзя.

Удзельнікі і наведвальнікі мерапрыемства – прафесіяналы ў галіне жыллёва–камунальнай гаспадаркі, будаўніча–падрадныя арганізацыі, прадпрыемствы добраўпарадкавання, вытворцы тэхналогій і абсталявання для вода–і цеплазабеспячэння, будаўнічых матэрыялаў, тэхналогій дыспетчарызацыі ЖКГ, камунальнай тэхнікі і інш.