Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка»
Клімавічы рыхтуюцца прыняць адно з самых яркіх і доўгачаканых свят – XXIV Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Мерапрыемства, якое збірае сотні ўдзельнікаў і гледачоў з Беларусі і Расіі, пройдзе з 5 па 7 чэрвеня.
Першы фестываль адбыўся ў 1996 годзе. Першапачаткова ён задумваўся як рэгіянальны, але ўжо праз пяць гадоў стаў міжнародным, расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна–асветнай работы:
– «Залатая пчолка» – адна з візітных картак Магілёўскай вобласці і ўнікальная пляцоўка для выяўлення і падтрымкі адораных дзяцей і моладзі. Фестываль таксама садзейнічае развіццю творчага супрацоўніцтва і абмену вопытам паміж педагогамі і ўдзельнікамі з розных краін.
У конкурсе заяўлены індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў. Яны прадставяць свае нумары ў дзевяці намінацыях: салісты і вакалісты прадэманструюць эстрадны і народны вакал, калектывы – сучасны, народна–сцэнічны і народна–стылізаваны танец, а юныя мастакі – жывапіс і графіку. Акрамя конкурснай праграмы будзе шмат культурна–забаўляльных актыўнасцей.
Арганізатарамі фестывалю традыцыйна выступаюць Міністэрства культуры, Магілёўскі абласны і Клімавіцкі раённы выканаўчыя камітэты.
Переводчик