Праграма «Рыцарскі фэст. Мсціслаў»
1–2 жніўня 2026 года ў сэрцы старажытнага горада Мсціслаўля пройдзе маштабнае свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў», праграма якога абяцае быць максімальна насычанай.
09.00–10.00 Тэатралізаваная сустрэча гасцей свята, пачастунак ахаладжальнымі напоямі і стравамі беларускай кухні (крыжаванне вуліц Пралетарская і Леніна).
10.00–20.00 Квэст «Таямніцы старога горада»; квэст «Таямніцы рукапісу Сярэднявечча» (вул. Савецкая, 11, будынак былога гатэля, кафэтэрый «Казка»).
З 11.00 «Горад майстроў» — работа тэматычных лакацый, выставак і фотазон (вул. Савецкая, вул. Пірагоўская, вул. Юрчанка). Уваход вольны.
11.00–22.00 «На службе пажарнай» — праца назіральнай пляцоўкі на Пажарнай каланчы (вул. Камсамольская).
11.00–19.00 Сярэднявечны квэст «Горад скарбаў» (тэрыторыя дзіцячай школы мастацтваў, вул. Юрчанка, 16).
11.00–24.00 «Ілюзія галаграм. Свет фантазій і тэхналогій» – акуляры віртуальнай рэальнасці: падводны свет, космас, сафары–парк (парк Свету).
23.00–02.00 Святочная начная дыскатэка (Раённы цэнтр культуры, вул. Пралетарская, 42).
Замкавая гара
10.00 Урачыстае адкрыццё свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў». У праграме: «Сярэднявечная містэрыя вулічнай культуры», грацыёзная гімнастыка ў кубе, віртуозныя жанглёры, бясстрашны шпагаглынальнік, шэсце хадулістаў і застылыя скульптуры вулічнага тэатра, грандыёзны парад рыцараў–рэканструктараў, вакальныя нумары арт.
11.00–22.00 Выстава экзатычных насякомых (вежа–данжон).
11.00–22.00 «У віхуры стагоддзяў» – экскурсія (археалагічны раскоп); «Пад небам Мсціслаўскага краю» – выстава карцін.
15.00–19.00 Праца жывых скульптур тэатра «Добры сябар” з фотасесіяй (археалагічны раскоп).
11.30–13.10 Паказальны выступ «Звонкія шаблі — Чароўныя коні» (конна–гістарычны клуб «Залатая шпора»); бугурты «Па Дарм»; баі пешых рыцараў на прыз свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў».
14.00–15.50 Паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шатландскі клан МакВітан»: «Шатландская сага: Меч і Гонар»– рэканструкцыя традыцый і баявога мастацтва шатландскіх воінаў на беларускіх землях; майстар–клас па шатландскіх танцах; «Этна–драйв» – канцэрт фолк–гурта «ROSKVIT».
16.30–18.10 Гатычная казка «Меч Ваўкалака» (конна–гістарычны клуб «Залатая шпора»); тактычныя бугурты «Час бітваў»; масавыя бітвы «Вялікае паляванне»; турнір лучнікаў на прыз свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў» «Крылатая сталь».
19.00–20.40 Рыцарскія конныя забавы «Турнір гонару» і «Апошні бастыён» (конна–гістарычны клуб «Залатая шпора»).
21.30–00.50 «Жывы гук» – канцэрт ВІА Redfox Band; «Фаер–містэрыя» – вогненна–піратэхнічнае шоў (тэатр агню «Атамаоры»); «Зажыгаем маякі» – канцэрт рок–групы «Без Панікі»; «Рыцары святла» – неонавае шоу; «Музыка ветра і каменя» – выступ рок–группы «Племя»; «Уладары агню» — фаер–шоў (агністы цырк «Крэсіва»).
Хэдлайнер свята — рок–гурт «Племя» (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь).
З 11.30 Фуд–корт пад адкрытым небам «Сытны двор».
У праграме магчымы змены.
Переводчик