24 ліпеня ў Крычаве пройдзе X Міжрэгіянальны фестываль–конкурс «Крычаўскі канёк».

Тут збяруцца самыя таленавітыя выканаўцы песеннага, танцавальнага, інструментальнага, фальклорнага мастацтва. Майстры ДПМ і ІЗА мастацтва.

У фестывалі–конкурсе прымуць удзел аматарскія калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы, фальклорныя ансамблі, тэатральныя, харэаграфічныя калектывы, майстры ДПМ Магілёўскай вобласці і г. Рослаўля Расійскай Федэрацыі.

Конкурс пройдзе па намінацыях: «Сольныя спевы»; «Вакальны ансамбль»; «Харэаграфічнае мастацтва»; «Тэатральнае мастацтва»; «Інструментальная творчасць»; «Дэкаратыўна–прыкладное мастацтва»; «Выяўленчае мастацтва».

Праграма фестывалю прадугледжвае: цырымонію адкрыцця, узнагароджання і закрыцця фестывалю–конкурсу; конкурснае выступленне ўдзельнікаў; майстар–класы; правядзенне выставак–кірмашоў тэматычнай прадукцыі, вырабленай майстрамі розных відаў народнага дэкаратыўна–прыкладнога і выяўленчага мастацтва, рамёствы з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці і краін блізкага замежжа; конкурс па вырабе глінянай цацкі–свістулькі;работа дзіцячых атракцыёнаў, дзіцячых сюжэтна–гульнявых праграм; праца тэматычных пляцовак і шматлікае іншае.

Творчае спаборніцтва мае на ўвазе вочны ўдзел – работы ў тэхніках розных відаў ДПМ і ІЗА вырабляюцца на месцах і выстаўляюцца на выставе кірмашы. Конкурс праводзіцца ў форме «Выставы–прэзентацыі», «Творчай майстэрні» з правядзеннем майстар–класаў і дэманстрацыяй работ.

Рэд.