З 30 верасня па 2 кастрычніка 2026 года Магілёў будзе прымаць XXIX Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка–2026». Арганізатарамі фестывалю традыцыйна выступаюць Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Канкурсанты з розных куткоў свету прадставяць свае мультфільмы прафесійным экспертам і журы – прадстаўнікам 5 краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Кітая, Сербіі.

Прыём заявак у конкурсы фестывалю ідзе да 1 верасня.

Спяшайцеся падаць сваю заяўку на «Анімаёўку–2026»! (падрабязнасці на сайце mogilevkino.by).

 

Усе навіны па тэме: