XXX Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве»
З 16 па 29 верасня ў Магілёўскай вобласці адбудзецца XXX Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» (далей – пленэр).
Мэтай пленэраў, якія штогод, пачынаючы з 1996 года, праводзяцца на базе Мастацкага музея імя П.У. Масленікава (далей – мастацкі музей), з'яўляецца пашырэнне міжнародных кантактаў беларускіх мастакоў, павышэнне агульнай культуры і падтрымка рэалістычнага напрамку ў пейзажным жывапісе.
Штогод пленэры прысвячаюцца вядомым мастакам, дзеячам культуры Магілёўскай зямлі, знамянальным падзеям і дат нашай Рэспублікі Беларусь.
У 2026 годзе Міжнародны пленэр па жывапісе будзе праходзіць трыццаты раз. За гады правядзення ў ім прынялі ўдзел больш за 600 мастакоў з 38 краін свету.
У свой трыццацігадовы юбілей пленэр будзе прысвечаны Году беларускай жанчыны, які быў аб'яўлены ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 01.01.2026 года. Дакумент прыняты ў мэтах фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны–працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.
Сёння беларускія жанчыны дэманструюць шматграннасць сваёй ролі: яны не толькі берагуць сямейную ўтульнасць, але і з'яўляюцца высокакваліфікаванымі прафесіяналамі ў разнастайных галінах. Іх можна сустрэць у аўдыторыях універсітэтаў і ў залах аперацыйных, за рулём вялікагрузных аўтамабіляў і ў складзе Узброеных Сіл. Жанчыны займаюць кіруючыя пазіцыі ў праваахоўных органах і знаходзяцца ў першых шэрагах айчыннай навукі.
Дэвіз пленэру – «З любоўю да жанчыны, з гонарам за Беларусь!».
Пленэр 2026 года дазволіць мастакам даследаваць і ўвекавечыць тэму неацэннага ўкладу беларускіх жанчын у станаўленне і працвітанне дзяржавы, гістарычнае мінулае і развіццё сямейных каштоўнасцей. Важным бачыцца адлюстраваць жаночыя вобразы: жанчыны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўніцы, захавальніцы дамашняга ачага, маці, жанчыны ў сферы навукі, вытворчасці, адукацыі, медыцыны, мастацтва і інш.
У 2026 годзе майстэрства прадэманструюць 15 мастакоў з шасці краін: Беларусь, Азербайджан, Казахстан, Кітай, Узбекістан, а таксама з розных рэгіёнаў Расіі. Нароўні з заслужанымі майстрамі ў пленэры будуць удзельнічаць маладыя мастакі, што сімвалізуе пераемнасць пакаленняў.
Пленэр – гэта актыўная творчая праца на свежым паветры, згуртаванасць і ўзаемадзеянне, абмен досведам, «сакрэтамі!» майстэрства, шырокае кола мастацкіх кантактаў, пошукі новага, натхненне новымі ідэямі і эксперымент, а таксама падтрымка рэалістычнага напрамку ў пейзажным жывапісе.
Па выніках 29 верасня ў Мастацкім музеі імя П.У. Масленікава будзе прэзентаваны выставачны праект з дэманстрацыяй мастацкіх твораў удзельнікаў пленэру.
Рэд.
Переводчик