Увазе суб'ектаў гаспадарання! Прымаюцца заяўкі на ўдзел у гандлёвым абслугоўванні рэспубліканскага свята XXXIII Дня беларускага пісьменства ў г. Касцюковічы ў 5-6 верасня 2026 года
Увазе суб'ектаў гаспадарання!
Прымаюцца заяўкі на ўдзел у гандлёвым абслугоўванні рэспубліканскага свята
XXXIII Дня беларускага пісьменства
ў г. Касцюковічы ў 5–6 верасня 2026 года.
5–6 верасня 2026 года ў г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці будзе праходзіць рэспубліканскае свята XXXIII Дзень беларускага пісьменства, у рамках якога будзе прадугледжана работа гандлёвых радоў суб'ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці.
У мэтах фарміравання канчатковага пераліку ўдзельнікаў гандлёвага абслугоўвання мерапрыемства заяўкі прымаюцца галоўным упраўленнем гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама па 30 чэрвеня 2026 года ўключна ў пісьмовым або электронным выглядзе з подпісам па формах, якія прыкладаюцца:
ЗАЯВА на ўключэнне ў пералік удзельнікаў для рамеснікаў;
ЗАЯВА на ўключэнне ў пералік удзельнікаў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Заяўкі неабходна накіроўваць па электроннай пошце uprtorg@mogilev–region.gov.by
ЗВЯРТАЕМ УВАГУ
- Разгляд заяў і фарміраванне гандлёвых радоў на схеме (вылучэнне месца пад устаноўку гандлёвага абсталявання) будзе ажыццяўляцца ў залежнасці ад даты паступлення заявы, а таксама з улікам прапанаванага афармлення гандлёвага аб'екта ў мэтах падтрымання адзінай стылістыкі радоў гандлёвых аб'ектаў.
- Заявы, накіраваныя пасля ўстаноўленага тэрміну, а таксама пададзеныя не па форме, разгляду не падлягаюць.
Переводчик