RU BY EN 中文
Twitter Instagram

20-гадовы юбілей адзначыла Магілёўская абласная арганізацыя ГА «БРСМ»

На свята, прысвечанае 20-годдзю БРСМ, якое праходзіла ў кінатэатры «Радзіма», прыбылі госці літаральна з усіх куткоў Магілёўскай вобласці. Навучэнская, студэнцкая і працоўная моладзь, ветэраны камсамольскага руху, работнікі ГА «БРСМ» розных гадоў. Запрошаныя госці сабраліся, каб успомніць, як усё пачыналася.

Наведвальнікаў сустрэла выстава інтэрактыўных пляцовак на тэму грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, руху студатрадаў і дзейнасці першасных арганізацый БРСМ. Не абышлося і без інавацый: любы жадаючы мог зрабіць фота ў арыгінальных дэкарацыях.

Моладзь павіншавалі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Алег Пішчанка, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Глаз, прадстаўнікі органаў выканаўчай і распарадчай улады, грамадскіх аб’яднанняў.

– Колькі шчырых цёплых слоў было сказана сёння на адрас нашай арганізацыі. Пажаданняў, віншаванняў. Хачу сказаць вялікі дзякуй нашым гасцям і ўсім нам за гэтыя словы, – адзначыў падчас свайго выступлення першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Аляксандр Саксонаў. – Падводзячы рысу за 20 гадоў, скажу: многае зроблена намі, і будзе зроблена яшчэ больш. Многія праекты сталі трэндавымі, вядомымі. Мы адна вялікая сям’я, тут няма выпадковых людзей, і мы ўсе гэта ведаем.

Даючы пажаданне на наступную пяцігодку, хачу ўспомніць віншаванне Прэзідэнта. Ён сказаў, што на дасягнутым спыняцца нельга, таму ўсім трэба заставацца сумленнымі, прыстойнымі людзьмі, таму што наша арганізацыя каштоўная нашымі работнікамі. Сілы нам, цярпення. Ёсць задача – толькі наперад! А па-іншаму мы не можам.

У завяршэнні мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання актыву і работнікаў арганізацыі.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая