RU BY EN 中文
Twitter Instagram

43 лядовыя пляцоўкі, 4 лыжні і цюбінгавая горка. Якія зімовыя забавы рыхтуюць у Магілёве

Магілёў засыпала снегам, і гараджане адразу задумаліся, дзе б ім пакатацца на лыжах, каньках і цюбінгах. Начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў раскрывае падрабязнасці.

– Ужо гатовая лыжня у Пячэрскім лесапарку і ў Палыкавічах на базе «Дынама». Учора асабіста бачыў, што там каталіся першыя аматары зімовага адпачынку, – удакладняе Дзмітрый Мікалаевіч. – Астатнія лыжныя трасы знаходзяцца ў працэсе падрыхтоўкі да сезону. У прыватнасці плануем зрабіць лыжню на стадыён «Тарпеда» і ў парку Падміколле.

Пакатацца на каньках у Магілёве пакуль можна толькі ў Лядовым палацы. Пра вулічныя каткі, па словах суразмоўцы, гаварыць пакуль рана.

– Каб іх заліць, патрэбна стабільнае марознае надвор’е ад –5 градусаў і ніжэй. Акрамя таго, у найбліжэйшыя дні прагназуецца адліга, таму не хочацца рызыкаваць. Але мы рыхтуем снежныя падушкі пад скрынкі, пры спрыяльных умовах адразу прыступім да залівання, – тлумачыць Дзмітрый Лацянкоў. – Усяго ж абласным цэнтры чакаецца 43 лядовыя пляцоўкі, з якіх 13 – вулічныя каробкі, яшчэ 3 – вялікія каткі для масавага катання на стадыёнах «Тарпеда» і «Спартак», а таксама ў «Космас-корце».

Слаламная траса ў Магілёве, дзе звычайна можна пракаціцца на цюбінгу, сноўбордзе і горных лыжах, таксама пакуль не працуе. Дырэктар ААТ «Магілёўтракцыёны» Юрый Мышэйка кажа:

– Трэба або больш снегу, або стабільна марознае надвор’е, каб мы зрабілі штучнае пакрыццё.

 СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая