884-годдзе горада і 77-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначыць Крычаў 30 верасня. У гэты дзень у райцэнтры пройдзе традыцыйная Вахта памяці па месцах баявой і вайсковай славы, як паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Дэлегацыя ў складзе прадстаўнікоў раённага выканаўчага камітэта, Савета дэпутатаў, працоўных калектываў устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, грамадскіх аб’яднанняў наведае помнік воіну-артылерысту Мікалаю Сірацініну каля вёскі Сакольнічы Крычаўскага раёна, помнік «Ахвярам фашызму» каля вёскі Прудок Крычаўскага раёна, помнік воінам, якія загінулі ў Крычаўскім лагеры смерці ў пасёлку Цэментнікаў, а таксама алею Славы ў парку Перамогі. Да падножжаў ускладуць вянкі і кветкі, а з вуснаў неабыякавых да гістарычнай памяці крычаўцаў прагучаць словы ўдзячнасці і глыбокай павагі да тых, хто коштам свайго жыцця наблізіў перамогу і абараніў мір.
Асноўныя святочныя мерапрыемствы запланаваны на 3 кастрычніка. Іх адкрые тэматычны мітынг ля кургана Славы ў парку Перамогі. Тут жа на малой канцэртнай пляцоўцы размесціцца міжрэгіянальны фестываль-конкурс народнай творчасці «Крычаўскі канёк». На стадыёне «Сож-2002» адбудзецца тэматычная святочная канцэртная праграма «Ты з кожным годам расцвітаеш зноў!», а ўвечары выступіць артыст Дзмітрый Азаранка.
Будуць працаваць разнастайныя тэматычныя пляцоўкі, сельскагаспадарчыя падворкі, якія прадставяць сельскі побыт і стравы нацыянальнай беларускай кухні. Пройдуць акцыі і турніры, конкурсы і віктарыны.
Пад заслону адыходзячага святочнага дня неба над горадам упрыгожыць феерверк.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.07.2024 - 09:39
Абеды прама ў полі. Як арганізавана харчаванне для працаўнікоў жніва ў Горацкім раёне
15.07.2024 - 10:18
Этнасвята «У госці да радзімічаў» пройдзе 27 ліпеня ў Чавускім раёне
15.07.2024 - 09:41
12.07.2024 - 15:34
Сучасныя малочнатаварныя комплексы будуюцца ў Бабруйскім раёне
12.07.2024 - 09:45