Рэгіянальны моладзевы конкурс «Разам дзеля жыцця» праходзіць на Магілёўшчыне з 15 лістапада. Пра гэта паведамілі ў грамадскім аб’яднанні «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі» Магілёўскага абласнога камітэта.

Як расказалі суразмоўцы, конкурс прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Прыняць удзел у ім можа моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года.

Маладыя людзі могуць паспаборнічаць у трох намінацыях:

«Найлепшае фота» – на фота ўдзельнікі выстройваюцца ў выглядзе сімвала барацьбы са СНІДам – «чырвонай стужачкі», выкладваюць сімвал – «чырвоную стужачку» – рознымі матэрыяламі і інш. (прымаюцца фота высокай якасці ў фармаце JPEG (памерам не менш за 1 Мб);

«Найлепшае відэа» – відэа падымае пытанні, якія тычацца прафілактыкі распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі, інфармаванасці моладзі аб праблеме ВІЧ/СНІД і інш. (характарыстыкі да відэа: фармат-MP4, AVI, дазвол – ад 1280x720 і вышэй);

«Самы яркі флэшмоб» – відэа, на якім удзельнікі выстройваюцца ў выглядзе сімвала барацьбы са СНІДам – «чырвонай стужачкі», іншыя формы правядзення.

Творчыя ідэі і заяўкі на ўдзел варта адпраўляць на электронны адрас Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ»: brsmmogilevobl@gmail.com з пазнакай «Конкурс» у тэрмін да 26 лістапада 2021 года.

Арганізатары вызначаць некалькі прац у кожнай намінацыі, якія ў далейшым прымуць удзел у інтэрнэт-галасаванні ў сацыяльных сетках Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ». Пераможцамі стануць тыя праекты, якія набяруць найбольшую колькасць галасоў.

Заяўка на ўдзел (спампаваць)  docx (14.91 КБ)

Рэд.