RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Абнаўленне кадраў і настаўніцтва: што абмяркоўвалі маладыя адвакаты на пасяджэнні ў Магілёве

Абнаўленне кадраў і развіццё інстытута настаўніцтва абмеркавалі ўдзельнікі круглага стала Савета маладых адвакатаў беларускай Рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Намеснік міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў падняў шэраг пытанняў, у прыватнасці, звязаных з размеркаваннем выпускнікоў ВНУ па спецыяльнасці «юрыст», якія маюць намер стаць адвакатамі. Ён звярнуў увагу на важнасць абнаўлення адвакатуры краіны маладымі кадрамі, у гэтым таксама бачыцца кірунак дзейнасці Саветаў маладых адвакатаў.

Намеснік міністра адзначыў, што да граматнага адваката заўсёды прыслухоўваюцца, адвакат павінен умець сябе паказаць і падаць, працаваць над сваім іміджам. Намеснік міністра юстыцыі заўважыў, што адвакату-прафесіяналу пры яго якаснай працы людзі будуць удзячныя ўсё жыццё.

Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў у сваім выступленні адзначыў важнасць інстытута настаўніцтва ў адвакатуры, выказаў пажаданне аб развіцці гэтага інстытута. Ён заклікаў знайсці лідараў у кожнай тэрытарыяльнай калегіі краіны і нацэліць калектыў на павышэнне іміджу адвакатуры Беларусі.

Аляксей Швакаў прадставіў стварэнне вучэбна-метадычнага цэнтра для навучання адвакатаў, расказаў аб супрацоўніцтве з Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Беларусі і анансаваў сумесны круглы стол.

Удзельнікі круглага стала выказалі ўпэўненасць, што саветы маладых адвакатаў пры тэрытарыяльных калегіях адвакатаў павінны папаўняцца за кошт самых актыўных, разумных і годных прадстаўнікоў гэтай прафесіі. Будзе выпрацаваны шэраг мер, накіраваных на прывабліванне і заахвочванне як членаў саветаў маладых адвакатаў, так і маладых адвакатаў рэспублікі ў цэлым.

Саветы маладых адвакатаў былі створаны пры тэрытарыяльных калегіях адвакатаў для прадстаўлення і абароны правоў і інтарэсаў маладых адвакатаў у органах кіравання тэрытарыяльных калегій і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў. Іх дзейнасць арыентавана на садзейнічанне ў арганізацыі прафесійнай вучобы маладых адвакатаў, арганізацыі і правядзенні навукова-практычных канферэнцый, семінараў, круглых сталоў. Сярод задач – падтрымка маладзёжных ініцыятыў, распрацоўка прапаноў і мер па стымуляванні маладых адвакатаў, садзейнічанне стварэнню ўмоў для іх прафесійнага росту і павышэння сацыяльнай актыўнасці, актывізацыі культурна-масавай і спартыўнай работы і інш.

У сацыяльных сетках створаны афіцыйныя каналы аб дзейнасці Савета маладых адвакатаў БРКА, дзе публікуюцца найбольш актуальныя падзеі і мерапрыемствы, у якіх члены СМА і маладыя адвакаты краіны прымаюць непасрэдны ўдзел. У прыватнасці, Саветам маладых адвакатаў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў была арганізавана дыскусійная пляцоўка па абмеркаванні законапраекта «Аб Усебеларускім народным сходзе», круглы стол «Малады адвакат: магчымыя праблемы і шляхі з рашэння».

У найбліжэйшых планах працягнуць практыку правядзення круглых сталоў з удзелам маладых адвакатаў, заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з ВНУ, якія рыхтуюць юрыстаў. Савет накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі, плануе наладзіць узаемадзеянне з Маладзёжным саветам (парламентам) пры Нацыянальным Сходзе, Саветам маладых натарыусаў, Саюзам юрыстаў. Плануецца запрасіць для ўдзелу ў мерапрыемствах Савета маладых адвакатаў калег з Расіі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая