RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адкрыты рух транзітнага транспарту па паўднёва-заходнім абыходзе Магілёва

У Магілёве адкрыты рух транзітнага транспарту па паўднёва-заходнім абыходзе. Дарога атрымала тытульную назву М15, паведамілі ў РУП «Магілёўаўтадар».

На аб’екце ўжо выкананы ўсе канструктыўныя элементы, спецыяльнай камісіяй пацверджана апорная здольнасць і адпаведнасць праекту штучных збудаванняў. Засталіся нязначныя пытанні па добраўпарадкаванні прылеглай да абыходу тэрыторыі. Афіцыйны ўвод аб’екта «М15 Кальцавая аўтамабільная дарога вакол г. Магілёва» запланаваны на другі квартал 2023 года.

Да рэалізацыі маштабнага праекта прыступілі ў маі 2021 года, на сёння работы ідуць згодна з тэрмінамі і нават з невялікім апярэджаннем. Будаўніцтва кальцавой дарогі вакол Магілёва яшчэ 10 гадоў таму было спрэчным пытаннем. Аднак абласны цэнтр рос і развіваўся, зрэшты, як і свабодная эканамічная зона вакол яго. Павелічэнне транспартнага патоку і адкрыццё больш за дзясятак прамысловых прадпрыемстваў выклікалі неабходнасць скараціць адлегласці для перавозкі прадукцыі, а таксама разгрузіць гарадскія вуліцы, забяспечыўшы пропуск транзітнага транспарту ў абыход.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая