RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адкрытыя абласныя спаборніцтвы па чырлідынгу сярод школьнікаў пройдуць у Магілёве 18 сакавіка

Рэгіянальны адборачны тур рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу сярод школьнікаў трэці раз адбудзецца ў Магілёве. Спаборніцтвы будуць праходзіць у Абласным цэнтры творчасці 18 сакавіка, паведамілі ў Беларускай федэрацыі чырлідынгу і каманд падтрымкі.

Спаборніцтвы ўдзельнікаў пройдуць у наступных дысцыплінах:

Дзеці (2012 – 2017 г.н.): фрыстайл пам двойка, хіп-хоп двойка, джаз двойка, групавы стант.

Юніёры (2011 – 2009 г.н.): фрыстайл пам двойка, хіп-хоп двойка, джаз двойка, групавы стант жаночы, групавы стант змешаны.

Дарослыя (2008 г.н. і старэй): фрыстайл пам двойка, хіп-хоп двойка, джаз двойка, групавы стант жаночы, групавы стант змешаны, партнёрскі стант.

Пераможцам і прызёрам у кожнай дысцыпліне і ўзроставай катэгорыі будуць уручаны дыпломы і медалі.

Як адзначылі арганізатары, у Беларусі гэтаму напрамку ўдзяляецца асаблівая ўвага, удасканальваюцца формы выхаваўчай работы са школьнікамі, вядзецца маніторынг правядзення масавых спартыўных і культурных мерапрыемстваў, а таксама стымулюецца далучэнне да новых масавых відаў спорту, папулярных сярод моладзі.

Паводле слоў старшыні ГА «Беларуская федэрацыя чырлідынгу і каманд падтрымкі» Алега Язвіна, Рэспубліканская ліга па чырлідынгу сярод школьнікаў праводзіцца ГА «Беларускай федэрацыяй чырлідынгу і каманд падтрымкі» сумесна з Міністэрствам адукацыі Беларусі з 2016 года. Галоўнымі мэтамі гэтага мерапрыемства з'яўляюцца прыцягненне дзяцей і падлеткаў да здаровага ладу жыцця, папулярызацыя гэтага віду спорту ў краіне. За апошнія 5 гадоў гэты напрамак набыў папулярнасць у Гродзенскай і Гомельскай абласцях, а таксама Мінску.

З 2017 года чырлідынг уключаны ў рэестр відаў спорту Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама мае часовае прызнанне Нацыянальнага алімпійскага камітэта, што дае магчымасць спартсменам атрымліваць спартыўныя разрады.

Пачатак спаборніцтваў у 11.30.

Галіна Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая