RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адзінаццаць пажараў адбылося за выхадныя ў Магілёўскай вобласці

Адзінаццаць пажараў адбылося за выхадныя ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Так, 12 лістапада каля 4 гадзін дня ў службу МНС патэлефанаваў прахожы і паведаміў аб пажары аднапавярховага драўлянага двухкватэрнага жылога дома ў Шклове. Праз лічаныя хвіліны выратавальнікі былі на месцы. Суседзі паведамілі, што ўнутры адной з кватэр можа знаходзіцца 51-гадовы гаспадар. Ратавальнікі знайшлі яго на падлозе і эвакуіравалі. Мужчына з папярэднім дыягназам «атручэнне прадуктамі гарэння», у стане сярэдняй ступені цяжкасці шпіталізаваны. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

У суботу ўвечары жыхарка Чавус накіравалася ў лазню падкінуць дроў у топку. Аднак варта было ёй адкрыць топку катла, як агонь перакінуўся на куртку. Выскачыўшы на вуліцу, дзяўчына скінула падпаленую вопратку каля хлява. Полымя перакінулася на дзверы. Ратавальнікі аператыўна ўтаймавалі стыхію, не даўшы агню знішчыць будынак. А медыцынскія работнікі аказалі дапамогу пацярпелай дзяўчыне – у яе была абпалена нага.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая