RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 7 лістапада

Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 7 лістапада. Акцыя прымеркавана да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.

Гандлёвымі аб’ектамі рэгіёна пакупнікам будуць прапанаваны зніжкі на асобны асартымент харчовых і нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 50%.

Так, у Магілёве да акцыі далучацца ўнівермаг «Цэнтральны» (вул. Першамайская, 61), комплекс «Усё для дома. ЦУМ – дысконт» (бульвар Непакораных, 26), магазін «Юбілейны» (вул. Каралёва, 19), магазін «Магіляўчанка» (вул. Першамайская, 20), магазін «Успех» (вул. Ціміразеўская, 36) і інш.

У горадзе Бабруйску БААТ «Промторг» магазіна «Універмаг» (вул. М. Горкага, 29) прадаставіць зніжкі ад 10% да 50% на нехарчовыя тавары, на харчовыя тавары – 5%; магазін «Для женщин» (вул. Савецкая, 129) на нехарчовыя тавары ад 10% да 50%;

Фірмовы магазін «Элема» №1 секцыя №10 (вул. Камсамольская, 34) ААТ «Элема» падрыхтаваў для сваіх пакупнікоў зніжкі 30% і 50% на асобныя мадэлі дэмісезоннага жаночага адзення; уцепленага і палегчанага плашчавага асартыменту; зімовага адзення, а таксама 30% і 70% – на асобныя мадэлі гарнітурнай групы.

Зніжкі будуць прапанаваны і ў магазінах ААТ «Дом абутку», СТАА «Марка сэрвіс», СТАА «Белвест» і многіх іншых прадпрыемствах гандлю.

Акрамя гэтага, у гандлёвых сетках «Евроопт», «Дабраном», «Рублёвский», «Соседи», «Квартал вкуса», «Перекресток», «Мила», «Остров чистоты» «Мартин», «Электросила», «5 элемент» і іншых гандлёвых арганізацый на пастаяннай аснове праводзяцца іншыя мерапрыемствы па зніжэнні кошту тавараў у памеры да 50%.

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая